Сардэчна запрашаем у Вільню!
Размешчаны ў самым сэрцы Старога горада, прама ўздоўж асноўных турыстычных маршрутаў, рэстаран «Карчма 1863» прапануе вам адчуць смак гісторыі. Паспрабуйце традыцыйную беларускую, літоўскую, польскую і ўкраінскую кухню ў сучаснай інтэрпрэтацыі.
Рэстаран месціцца на скрыжаванні вуліц Бокшта 2 і Латака 1, у гістарычным цэнтры Вільні, у 3-х хвілінах хадзьбы ад ратушнай плошчы. Будынак, дзе размешчаны рэстаран, займае асаблівае месца ў гісторыі горада, бо менавіта тут збіраліся ўдзельнікі паўстання Кастуся Каліноўскага.
Чакаем вас у "Карчме 1863"! Мы тут, каб наталіць ваш голад і зрабіць ваш візіт незабыўным!

Інтэр'еры Карчмы 1863
Пра Карчму 1863
КУХНЯ
У нас вы можаце нетолькі скаштаваць традыцыйныя стравы беларускай, польскай, украінскай і, вядома, літоўскай кухні, але і пазнаёміцца з гісторыяй паўстання 1863 года, а гэтак жа з беларускай сучаснай і традыцыйнай культурай.
ІНТЭР'ЕРЫ
У рэстаране есці дзве залы на першым паверсе і ў склепе. Інтэр'ер першага паверха аформлены ў стылі гарадскога кафэ 19 стагоддзі, ніжняе памяшканне захоўвае дух і стыль паўстання.
КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ
Колькасць пасадкавых месцаў – ад 44 да 55 чалавек на двух паверхах:
Верхняя зала: 20-25 чал.
Сутарэнні: 24-30 чал.
ГРАФІК ПРАЦЫ
Пн: выходной
аўт-сер-чцв: 17.00 - 23.00
пт-сб: 11.00 - 23.00
нядзеля: 11.00 - 22.00 (з 11 да 13 - сняданкі)
Графік працы можа змяняцца пры індывідуальнай дамоўленасці.

Абеды
для турыстычных груп
Запрашаем турыстычныя кампаніі да супрацоўніцтва. Госці Вільні могуць смачна паабедаць у гістарычным месцы ў сэрцы горада, у інтэр'еры 19 стагоддзя, што створыць дадатковую атмасферу для гасцей Вільні.
Варыянт абедзеннага меню для турыстычнай групы:
-
Суп
-
Салата
-
Гарачая страва (бабка, пызы ці калдуны)
-
Дэсерт
-
Напой (кампот, чай ці кава)
Прапанова
для экскурсійных груп
Запрашаем экскурсаводаў да супрацоўніцтва. Запрашаем вас і вашы групы да нас у карчму, якая змяшчаецца ў старым горадзе, ва ўтульныя інтэр'еры ў стыле 19 стагодзя. Цікавай фішкай вашай экскурсіі можа стаць дэгустацыя старадаўніх напояў 16-19 стагодзяў разам з закускамі да іх.
Прапаноўваем тры гістарычныя настойкі і тры смачныя аўтынтычныя закускі да іх:
- Хрэнавуха з дамашняй рулядай і хрэнам.
- Малінаўка ці вішнёўка з маласольнымі агуркамі і мёдам
- Крамбамбуля з селядцом з тварожным сырам і зелянінай на жытным хлебе
Плюс дадаткова ў падарунак кава ці гарбата з сабой.

Visit us