КАРЧМА 1863
Ствараем атмасферу, яднаем людзей
На працягу гэтых месяцаў "Карчма 1863" была больш чым проста барам; яна стала прытулкам для беларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў і ўсіх, хто шукае часцінку дома ўдалечыні ад дому. Нашы сцены сталі сведкамі радасці сустрэч, цяпла новых сяброўстваў і духу супольнасці, якую мы глыбока шануем.
Як вы ведаеце, мы пачалі гэты бізнес не маючы ніякага досведу. І прайшлі вялікі шлях, шмат чаму навучыліся. Мы стваралі і гадавалі рэстаран як сваё дзіця, паступова паляпшалі смак ежы, пашыралі алкагольную карту, паляпшалі сэрвіс, стваралі ўтульную атмасферу, праводзілі сустрэчы-івэнты. І планаў і ідэй у нас яшчэ на гады працы, але...
На жаль, з-за фінансавых цяжкасцяў, мы апынуліся на скрыжаванні. Нягледзячы на ўсе нашы намаганні, мы знаходзімся ў цяжкім фінансавым становішчы. Пад прыгнётам фактаў вымушаны паведаміць вам, што прынялі рашэнне: калі да канца лета мы не выйдзем з нашага цяжкага становішча, то змушаны будзем зачыніцца. Гэтыя некалькі месяцаў стануць вырашальнымі.
Калі для вас важна існаванне маленькай утульнай "Карчмы 1863" недзе ў сэрца старога Вільнюса, мы будзем удзячныя ад усяго сэрца за падтрымку.
Што вы можаце зрабіць:
- Прыйсці ў карчму на абед, вячэру ці сняданак, які, дарэчы, мы ладзім па нядзелях пад класічную музыку стыле 19 стагоддзя.
- Замовіць банкет, адсвяткаваць у нас гадавіну, дзень народзінаў ці вяселле;
- Замовіць ежу праз Волт;
- Падпісацца на сацсеткі і зрабіць рэпост.
- Набыць падарункавы сэртыфікат на 20 ці 50 эўра (гэта можна зрабіць у карчме, анлайн ці праз https://buymeacoffee.com/karchma1863)
- Аформіць штомесячную падтрымку на https://buymeacoffee.com/karchma1863
- Заданаціць там жа на https://buymeacoffee.com/karchma1863
Атрыманыя сродкі пойдуць на аплату пазык і штрафаў, экспертызы адмыслоўцаў рэстараннага бізнесу і вырашэнне недахопаў і ўладкаванне дзейнасці.
Мы заўсёды рады бачыць вас у карчме і рыхтуем для вас шмат прыемнасцей і цікавостак.
Дзякуй, што вы з намі!