top of page
1863_1_8.jpg

 "Каго любіш? – Люблю Беларусь. – То ўзаемна!"

У беларускай суполкі за мяжой з'явілася сваё ўнікальнае месца для адпачынку і сустрэч – карчма 1863! Гэта аўтэнтычнае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільнюса, дзе некалі збіраліся паўстанцы 1863 г., дзе, кажуць, бываў і сам Кастусь Каліноўскі!

1863 – не проста карчма, дзе можна пачаставацца смачнымі стравамі ды напоямі беларускай кухні. Гэта магчымасць беларусам за межамі Радзімы сустрэцца і адчуць адзінства. Магчымасць усталяваць сувязь са сваёй краінай, наўпрост дакрануўшыся да яе гісторыі і культуры.

Тут гісторыя народна-вызваленчага паўстання ХІХ стагоддзя арганічна сплаўляецца з нядаўнімі падзеямі, што пакінулі незабыўны след у душы кожнага свядомага беларуса.

Гэта месца, дзе вам рады. Месца, дзе вас чакаюць. Месца, якое мы напоўнім цяплом нашых сэрцаў. Месца, дзе кожны апынецца сярод сваіх.

Змагаемся разам, разам адпачываем!

Ежа, якая аб'ядноўвае

Беларусь, Літва, Украіна, Польшча шмат стагоддзяў жылі ў мультыкультурнай дзяржаве, абменьваліся словамі, традыцыямі і, канешне, кулінарнымі рэцэптамі. Пераязджаючы з краіны ў краіну рэцэпты змяняліся і атрымлівалі сваё ўнікальнае развіццё. Цэпеліны і шакоціс здаўна гатавалі не толькі ў літоўскіх, але і беларускіх дамах, а дранікі і бабку любілі есці не толькі беларусы, але і іх шматлікія суседзі.

Мы звярнуліся да традыцыйных рэцэптаў нашых продкаў і перапрацавалі іх на сучасны лад. Працуючы над імі, мы адабралі найлепшыя варыянты, тыя, што нам самім да спадобы, і чым мы гатовыя частаваць сваіх сяброў і родных!

Дранікі
тваёй мары

Дранікі павінны аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць беларусаў! Менавіта таму мы прапануем вам ваш любімы дранік! Вы можаце самі выбраць рэцэпт: з мукой ці без, з цыбуляй, з яйкам, на любой тарцы! А можа ваш варыянт - гэта проста бульба з соллю?

Замаўляйце! Куды ж мы без дранікаў?!!

Беларусы смажаць дранікі нават у агні рэвалюцыі!

Depositphotos_234870214_sm.jpg
Depositphotos_58524819_sm.jpg
Depositphotos_268513972_sm.jpg
Depositphotos_40643509_sm.jpg
Depositphotos_80653872_sm.jpg

Традыцыйныя напоі

Любімыя нацыянальныя напоі не толькі спаталяюць смагу, але і саграваюць цела і розум. У нас у карчме вы можаце пакаштаваць, як сучасныя напоі свету, так і традыцыйныя беларускія: настойкі, наліўкі, збіцень, медавуху, гарэлку і гэтак далей. Ну, і вядома, квас і піва!

Depositphotos_202848442_sm.jpg
Depositphotos_53024011_sm.jpg
Depositphotos_402028058_sm.jpg

Цяпло сэрцаў
сваіх людзей

Сустрэчы з беларусамі, майстар-класы, канцэрты.

Як нас знайсці

Adress
bottom of page